ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Гэта свята – напамін аб тым, што мова з’яўляецца не проста сродкам зносін, але і гісторыяй і культурай народа. Напярэдадні гэтай даты ў каледжы прайшоў інтэлектуальны турнір  мовазнаўцаў  “Гучы, мая родная мова!”, які падрыхтавала і правяла выкладчык беларускай мовы і літаратуры Гніцэвіч В.І.   У гэты дзень аўдыторыя ператварылася  ў месца кемлівасці і творчасці, дзе гучалі мілагучныя беларускія словы.

Удзельнікам турніру было прапанавана мносцтва цікавых і разнастайных заданняў. Маладыя знаўцы беларускай мовы спаборнічалі ў некалькіх турах: “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Пазнай слова”, “Загадкі-жарты”, “Сярэбраная скрыня”.

На мерапрыемстве навучэнцы группы № 90 1 курса  не толькі дэманстравалі свае веды, але і адкрывалі для сябе прыгажость і непаўторнасць родная мовы.

Берагчы мову – значыць берагчы сябе, сваю годнасць і будучыню. Няхай жа беларускае слова гучыць заўседы!

Comments are closed.