Літаратурная вечарына “Песняры зямлі беларускай”

5 снежня 2017г. была праведзена літаратурная вечарына “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Асноўнымі мэтамі вечарыны былі: нагадаць этапы жыцця і творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, далучыць навучэнцаў да духоўнай культуры беларускага народа, выхоўваць пачуццё гонару за свой народ, яго культурныя традыцыі.

Падчас правядзення вечарыны навучэнцы змаглі яшчэ раз далучыцца да паэтычнай спадчыны народных паэтаў, праявіць свае творчыя здольнасці.

Comments are closed.