МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Ён асаблівы для  кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, і мы, беларусы, не выключэнне. Беларуская мова чаруе і вабіць сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю і непаўторнасцю.

У межах Дня роднай мовы  быў праведзены квіз “Сэрцам краніся роднага слова”. Удзельнікамі квізу сталі навучэнцы 1 курса, спаборнічалі каманды “Вясёлка”, “Пралеска” і “Сузор’е”. Навучэнцы паказалі добрыя веды падчас тураў  “Гавары на роднай мове правільна”, “Фразеалагізмы”, “Словы-прышэльцы”. Дакрануцца сэрцам да роднага слова дапамаглі вершы П.Броўкі і П.Глебкі, якія прагучалі з вуснаў першакурснікаў.

Падчас правядзення квізу навучэнцы на справе даказалі, што яны ведаюць, любяць і паважаюць роднае слова.

Мерапрыемства стала добрым стымулам для абуджэння цікавасці да вывучэння роднай мовы.

Comments are closed.