21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Гэта свята – напамін аб тым, што мова з’яўляецца не проста сродкам зносін, але і гісторыяй і культурай народа. Напярэдадні гэтай даты ў каледжы прайшоў інтэлектуальны турнір мовазнаўцаў “Гучы, мая родная мова!”, які падрыхтавала і правяла выкладчык беларускай мовы і літаратуры Гніцэвіч В.І. У гэты дзень аўдыторыя ператварылася ў месца кемлівасці і творчасці, дзе гучалі мілагучныя беларускія словы.
Удзельнікам турніру было прапанавана мносцтва цікавых і разнастайных заданняў. Маладыя знаўцы беларускай мовы спаборнічалі ў некалькіх турах: “Перакладчыкі”, “Словаведы”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Пазнай слова”, “Загадкі-жарты”, “Сярэбраная скрыня”.
На мерапрыемстве навучэнцы группы № 90 1 курса не толькі дэманстравалі свае веды, але і адкрывалі для сябе прыгажость і непаўторнасць родная мовы.
Берагчы мову – значыць берагчы сябе, сваю годнасць і будучыню. Няхай жа беларускае слова гучыць заўседы!


